“Каліласка” святкуе першы Дзень нараджэння

Дабрачыннаму праекту “Каліласка” спаўняецца год! За гэты перыяд ён правёў больш за 5 канцэртаў. Падчас канцэртаў збіралі самыя розныя рэчы — і корм для жывёл, і канцтавары, і цукеркі для дзяцей-сірот. Вынікі сваёй працы стваральнікі “Каліласка” вырашылі падвесці святочным канцэртам.

“Мэтай адкрыцця “Каліласкі” была дапамога людзям. Таму я ўпэўнена магу сказаць, што мы дасягнулі таго, чаго хацелі. Да нас прыходзяць людзі, якія прыносяць розныя рэчы ў краму і гатовыя дапамагаць, — распавядае кіраўнік праекта Леся Пчолка. — Адзінае, што ў будучым мы б хацелі змяніць — гэта месца для крамы. Бо цяпер мы знаходзімся ў не зусім зручным месцы, да якога далёка ісці, побач няма аўтобуснага прыпынку. Дайсці да нас і нешта набыць складана, а мы існуем толькі за грошы ад продажу ў краме. Таму для “Каліласкі” гэта вялікі мінус".

Цяпер “Каліласка” актыўна шукае новае памяшканне для крамы і не менш актыўна рыхтуецца да свайго першага Дня нараджэння, які адсвяткуе 4 красавіка вялікім канцэртам у клубе “Піраты”. Падчас імпрэзы можна будзе паслухаць беларусаў Super Besse, а расіяне Sonic Death (ex. Padla Bear Outfit) прэзентуюць новы альбом.

Усе грошы ад продажу білетаў на канцэрт пойдуць на падтрымку крамы “Каліласка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі