Вы тут

Каго Будкін запросіць у "Тэлебудку" і навошта яна патрэбна

Сяргей Будкін / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Музычны журналіст, крытык, аўтар паспяховых музычных праектаў "Заспявай" і Belsat Music Live Сяргей Будкін распачаў новы праект — "Тэлебудка". Героем першага выпуску стаў лідар гурта "Дай Дарогу!" Юра Стыльскі — ён распавёў, як стаў лідарам паслявыбарчых пратэстаў і як яго жыццё змянілася пасля двух запар затрыманняў.

Чаму ўзнікла неабходнасць у "Тэлебудцы" і які кірунак мае праграма, як уплываюць падзеі ў Беларусі на развіццё беларускай музыцы і наколькі цяпер неабходны музычны актывізм, ці сутыкнуцца беларускія музыкі з чарговымі "чорнымі спісамі"? Пра гэта і іншае гутарым з Сяргеем Будкіным у жывым эфіры Еўрарадыё. Задавайце пытанні!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.