Каб накарміць галодных, прадалі прэзідэнцкі самалёт

Раней для прэзідэнта краіны быў набыты самалёт Dassault Falcon 900EX. Але гэты крок выклікаў крытыку з боку дзяржаваў, якія аказваюць фінансавую падтрымку Малаві (яе бюджэт на 40% складаецца замежнай дапамогі). Каб аднавіць аўтарытэт сярод замежнікаў і сваіх грамадзян, урад прадаў прэзідэнцкі самалёт за 15 мільёнаў долараў.



Як інфармуе агенцтва Reuters, гэтыя грошы плануецца выдаткаваць на набыццё харчавання для больш чым 1 мільёна чалавек.





Фота — zoomex.ru