"J:морс" запрашае на open air

19 жніўня мінскі гурт "J:морс" дасць канцэрт з летняй акустычнай праграмай на адкрытым паветры. Выступ пройдзе ў chill-out кавярні "U2".  Музыкі тлумачаць ідэю тым, што ім хочацца расслабіцца і бліжэй убачыцца з публікай пасля шчыльнага летняга тура па краіне.

Лідар гурта Ўладзімір Пугач разглядаеканцэрт  як вялікі пікнік, і прызнаецца, што ідэя яму падабаецца, таму што ён усё адно ў спёку сядзіць дома ці едзе на прыроду.

"Па музыцы ж гэта будзе штосьці накшталт "Канцэрту ў тэатры", толькі на летні манер - больш разняволена і па-дамашняму", - удакладняе Пугач.

19 жніўня 20.00, chill-out  кавярня "U2". Квіткі: 45 тыс. (танцпол), 70-100 тыс. (столік). Папярэдні продаж - (029) 680 17 01. Инфалінія - (029) 340 00 29.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі