"J:морс" выпускае свой The Best і едзе ў тур па Беларусі

"J:морс" падводзіць вынікі сваёй гісторыі за 10 гадоў. З гэтай нагоды гурт выпускае зборнік хітоў і едзе ў тур па Беларусі. Напэўна, з той прычыны, што лідэр гурта "J:морс" і аўтар песень Уладзімір Пугач "дагэтуль не зразумеў тэхналогію напісання хітовай песні", кампазіцыі для дыска "Морсианские хроники 2000-2010" адбіралі прыхільнікі.

У выніку, на дыску апынуліся 15 галоўных хітоў розных гадоў, сярод якіх "Web-дизайн","Монтевидео", "Вместе навсегда", "Мое солнце", "Не умирай", "Апрель", "Так-цік-так", а таксама новая песня "Весна-красна".

Распаўсюджваецца дыск бясплатна, гэта значыць яго можна вольна скачаць у Інтэрнэце на сайце гурта.

21 красавіка з выступу ў сталічнай КЗ "Мінск" стартуе тур гурта пад назвай "10 гадоў - усе хіты", падчас якога "J:морс" выступіць ва ўсіх абласных гарадах Беларусі.

На канцэртах "Морсы" сыграюць свае лепшыя песні і прадставіць некалькі кампазіцый з будучага альбома, выпуск якога прызначаны на восень.
 
Расклад тура:
21 красавіка, Мінск, КЗ "Мінск"
22 красавіка, Брэст, ДК Прафсаюзаў,
27 красавіка, Віцебск, КЗ Віцебск
29 красавіка, Гомель, ОКЦ
30 красавіка, Магілёў, "Метро"
1 траўня, Гродна, байк-шоў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі