J:морс прэзентавалі новы альбом “Аквамарын”

9 красавіка ў мінскім рэстаране “Вестфалія” гурт J:морс прэзентаваў журналістам свой новы альбом “Аквамарын”.
Па словах лідэра гурта Ўладзіміра Пугача працэс стварэння пласцінкі быў даволі доўгім і няпростым:

“Мы доўга нараджалі пласцінку і нарэшце нарадзілі. Было шмат пытанняў да светабудовы, да саміх сябе. Тое, што гэта атрымалася, гэтым разам залежала не толькі ад нас, але і ад вышэйшай волі”.

Запіс адбываўся ў мінскай студыі “Селах” пры дапамозе гукарэжысёра гурта Андрэя Баброўкі. Андрэй займаецца гукам J:морс і на канцэртах.

“Гэта вельмі зручна, калі адзін чалавек займаецца і нашым канцэртным гукам і студыйным. У сувязі з гэтым пласцінка атрымалася больш канцэртнай па гучанні, яна найбольш набліжаная да таго, як гэта выглядае на канцэртах”, — кажа Пугач.

Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 25 красавіка ў КЗ “Мінск”, а 13 красавіка можна наведаць аўтограф–сесію, якая адбудзецца у краме “Містэрыя гуку” ва ўніверсаме “Рыга” а шостай гадзіне вечара.

Неўзабаве на Еўрарадыё вялікі фотарэпартаж з прэзентацыі альбома.

Фота: "Салідарнасць"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі