Jamiroquai выпускаюць альбом з канцэртным гучаннем

Майстры эйсід-фанку, гурт Jamiroquai рыхтуюцца каб прадставіць публіцы новы студыйны альбом, паведамляе OpenMusic. Сёмы лонгплэй гурта, які атрымаў назву "Rock Dust Light Star", убачыць свет 1 лістапада. А першы сінгл альбома - "White Knuckle Ride" - з'явіўся ў ратацыі радыёстанцый 23 жніўня.

Галоўная задумка гурта - прадэманстраваць канцэртнае гучанне ў альбомным варыянце. Таму гучанне новых песень будзе больш арганічным і жывым.

Аўтарамі песень для новага альбома выступіў не толькі фронтмэн, а і ўвесь гурт. А запіс праходзіў у дамашняй студыі вакаліста Джэй Кея ў Бэкінгемшыры, а таксама ў англійскай студыі Hook End Manor і Karma Studios у Тайландзе.

Нагадаем, што за васямнаццаць гадоў сваёй гісторыі, Jamiroquai выпусцілі шэсць студыйных альбомаў, некалькі складанак і канцэртных альбомаў.

Фота: hippyshopper.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі