Jamiroquai піша чарговы альбом

Брытанскі гурт Jamiroquai рыхтуе новы альбом, які атрымаў назву «Rock Dust Light Star».  Плануецца, што сёмы ў дыскаграфіі гурта лонгплэй будзе прэзентаваны ўжо 1 лістапада. Першы сінгл з пласцінкі – «White Knuckle Ride» – з'явіцца ў ратацыі сусветных радыёстанцый 23 жніўня.

Дэталі новага альбома Jamiroquai пакуль не анансуюцца. Вядома толькі, што выпускам і дыстрыбуцыяй дыска будзе займацца кампанія Universal (раннія альбомы гурта выходзілі на Sony).

Нагадаем, што «Rock Dust Light Star» стане паслядоўнікам выдадзенага ў 2005-м «Dynamite». У наступным годзе Джэй Кэй і яго каманда папоўнілі дыскаграфію складанкай лепшых хітоў «High Times: Singles 1992-2006».

Агульны наклад альбомаў Jamiroquai складае 25 мільёнаў, пры гэтым кожны з іх нязменна атрымліваў плацінавы ці мульціплацінавы статус у Вялікабрытаніі.

Фота: swotti.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі