Ізраіль правёў чарговы рэйд у сектары Газа

Ізраільскія вайскоўцы

Ізраільскія вайскоўцы / Reuters

Ізраільскія сілы правялі рэйд у цэнтральнай частцы сектара Газа і нанеслі ўдары па дзясятках аб'ектаў ХАМАС, гаворыцца ў заяве Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ). Сухапутныя войскі ў суправаджэнні знішчальнікаў і беспілотнікаў атакавалі цэлі ў раёне Шуджайя, а таксама нанеслі авія- і артылерыйскія ўдары па ўсім сектары.

У заяве адзначаецца, што "падчас аперацыі ЦАХАЛ выявіў і нанёс удары па шматлікіх тэрарыстычных аб'ектах, у тым ліку па пускавых устаноўках супрацьтанкавых ракет, цэнтрах ваеннага кіравання і кантролю, а таксама па тэрарыстах ХАМАС".

Войскі пакінулі сектар пасля заканчэння аперацыі, паведамленняў аб пацярпелых ізраільскіх вайскоўцах не паступала.

Папярэдняй ноччу армія Ізраіля правяла аналагічную наземную аперацыю ў паўночнай частцы палестынскай тэрыторыі з выкарыстаннем танкаў і пяхоты.

Днямі Ізраіль ужо праводзіў лакальны рэйд у сектар Газа ў пошуку закладнікаў. Падчас яго адзін ізраільскі вайсковец загінуў і трое былі параненыя.

Амаль палова ізраільцян лічаць, што вайскоўцы павінны пачакаць з уварваннем у сектар Газа. Зніжэнне падтрымкі чаканай сухапутнай аперацыі, верагодна, звязана з сітуацыяй з закладнікамі, якіх утрымлівае ХАМАС, адзначае "Голас Амерыкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі