Ізраіль пераходзіць да "зачысткі" сектара Газа

Ізраільскія войскі да панядзелка вышлі на вызначаныя межы ў сектары Газа і пачынаюць наступны этап наземнай аперацыі — зачыстку тэрыторыі ад палесцінскіх баявікоў і "інфраструктуры тэрору".
Пра гэта паведамляе агенцтва “РИА Новости” са спасылкай на газету "Едыот Ахранот". Цяпер асноўныя баі ідуць на паўночнай частцы анклава, якая разам з горадам Газа апынулася адрэзанай падчас ізраільскага наступу.

За мінулую ноч ізраільскія страты склалі шэсць чалавек параненымі. Усяго з пачатку наземнай аперацыі быў забіты адзін салдат, больш за 30 атрымалі раненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі