Італьянскіх святароў судзяць за ўтойванне Вікі Мароз

Два італьянскія святары паўстануць перад судом Генуі за леташняе ўтойванне Вікі Мароз. На судовы працэс, які распачаўся гэтымі днямі, выкліканыя ў якасці падазраваных святары Даніла Грыла і Франсіс Дарбэлі.

Паводле матэрыялаў пракуратуры, ім разам з сям’ёй Джуста-Барначын інкрымінуецца ўдзел у леташнім 20-дзённым тайным утрыманні беларускай сіраты ў Альпах.

Святары не лічаць сябе вінаватымі, называючы злачынствам гвалтоўнае разлучэнне дзяўчынкі з італьянскай сям’ёй.

“Радыё Свабода”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі