Італьянкі часцей іншых жанчын займаюцца сэксам

59% італьянак займаюцца сэксам больш аднаго разу ў тыдзень — гэта самы вялікі паказчык у Еўропе. Такія дадзеныя былі прэзентаваныя Еўрапейскім таварыствам па кантрацэпцыі.
Згодна з даследаваннем, у якім узялі ўдзел 12 тысячаў жыхарак Еўрасаюза ад 15 да 49 гадоў, 59% італьянак займаюцца сэксам больш аднаго разу ў тыдзень.

Другое месца ў жыхарак Чэхіі, на трэццім расіянкі, пасля францужанкі і гішпанкі. Для параўнання з італьянкамі апошнія маюць 55 і 54 %. Апошнюю пазіцыю занялі аўстрыйкі, якіх толькі 38% займаюцца сэксам больш 1 раза ў тыдзень.

У той самы час італьянкі занялі апошняе месца па выкарыстанню кантрацэптываў: толькі 29% апытаных сказалі, што прымаюць супрацьзачатачныя прэпараты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі