ІТ-бізнэсмэн Віктар Пракапеня заплаціў самы вялікі падаходны падатак за 2016 год

ІТ-бізнэсмэн Віктар Пракапеня заплаціў самы вялікі падаходны падатак за 2016 год

Самы вялікі падаходны падатак з фізічнай асобы за 2016 год заплаціў ІТ-бізнэсовец Віктар Пракапеня. Пра гэта ён паведаміў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку. У якасці доказу бізнэсовец абнародаваў падзячны ліст, які даслаў яму міністр па падатках і зборах

"Сёння ў Міністэрстве па падатках і зборах сказалі што я па 2016, як і па многіх іншых гадах, нумар адзін у краіне па падаходным падатку :) За ўсю гісторыю існавання незалежнай Беларусі я заплаціў больш за ўсіх падаходнага падатку :) Сяргей Эдуардавіч, дзякуй за ліст! Вельмі прыемна! :)", — напісаў Пракапеня. 

У інспекцыі па падатках і збору па Мінску парталу tut.by паведамілі, што самы вялікі падаходны падатак за 2016 год склаў 2,7 мільёна рублёў (больш за 1,4 мільёна долараў). 

Самы вялікі прыбытак за 2016 год, які задэкларавалі мінчукі, склаў 27,9 мільёна рублёў (больш за 14,4 мільёна долараў па сённяшнім курсе). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі