ISW: Лукашэнка працягне прадастаўляць Расіі паветраную прастору

Самалёт-наводчык, які нібыта бачылі ў 11 ліпеня ў паветранай прасторы Беларусі / Вікіпедыя
Самалёт-наводчык, які нібыта бачылі ў 11 ліпеня ў паветранай прасторы Беларусі / Вікіпедыя

Аляксандр Лукашэнка працягне прадастаўляць Расіі паветраную прастору, каб дэманстраваць хаця б намінальную падтрымку Пуціну. Але прамы ўдзел Беларусі ў вайне малаверагодны. Да такой высновы прыходзяць эксперты Інстытута вывучэння вайны (ISW).

7 ліпеня намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Украіны Аляксей Громаў паведаміў аб перадачы беларускім урадам у карыстанне Расіі аэрадром Прыбыткі ў Гомельскай вобласці. 11 ліпеня ў тэлеграм-канале, які адсочвае рухі расійскай тэхнікі, з'явілася паведамленне, што расійскі самалёт сістэмы папярэджання і кантролю паветранай прасторы ўпершыню з 4 красавіка заляцеў на тэрыторыю Беларусі.

Гэтыя дадзеныя, на думку экспертаў ISW, могуць указваць на тое, што Лукашэнка па-ранейшаму спрабуе аказаць падтрымку дзеянням Пуціна ва Украіне без прамога ваеннага ўмяшальніцтва. Нібыта такім чынам ён адказвае на ціск з боку расійскага дыктатара, які хутчэй за ўсё на яго аказваецца.

Раней ISW падкрэслівалі, што верагоднасць прамога ўдзелу Беларусі ў вайне застаецца нізкай з-за ўплыву, які гэта можа аказаць на стабільнасць рэжыму Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі