"Іронія лёсу-2" пабіла рэкорд пракату ў краінах СНД

Паводле паведамлення кампаніі "ХХ Фокс", якая з'яўляецца пракатчыкам фільма, зборы кінакарціны склалі 50 млн 360 тысячаў долараў. Раней рэкорд расійскага пракату належаў іншаму праекту стваральнікаў новай "Іроніі" Канстанціна Эрнста, Анатоля Максімава і Цімура Бекмамбетава - фільму "Дзённая варта".

Зборы гэтай стужкі склалі 34,9 млн долараў. На другім месцы былі "Піраты Карыбскага мора: на краі света" ($31,8 млн).

Дадам, што падчас аднаго з пераднавагодніх сеансаў "Іроніі лёсу" ў горадзе Нарыльску 40-летні мужчына здзейсніў спробу самазабойства. Інцыдэнт адбыўся 22 снежня ў нарыльскім забаўляльным комплексе АРТ-хол.

Мужчына набыў два квіткі на фільм, доўга кагосьці чакаў і за пяць хвілін да канца сеансу ўвайшоў у кіназалу, дзе паспрабаваў парэзаць сабе вены.

Фота: naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі