Інваліды прасілі Коласа купіць каляску, а звольненыя аднавіць на працы
У Літаратурным музеі Віцебска адкрылася выстава, прысвечаная Якубу Коласу. Адзін з яе раздзелаў прадстаўляе лісты, што пісалі паэту жыхары Віцебскай вобласці. Наведвальнікі музея маюць магчымасць нават пачытаць частку з гэтых лістоў праз шкло музейнай вітрыны. Да Коласа звяртаюцца з самымі рознымі просьбамі.
Напрыклад, інвалід з Дубровеншчыны просіць дапамогі ў набыцці каляскі, аршанец жадае, каб паэт і дэпутат дапамог яму аднавіцца на працы, школьнік з Лепеля і дзяўчына з Віцебску чакаюць парады, як стаць сапраўднымі паэтамі. Ёсць сярод экспанатаў і прыватныя лісты ад знаёмых.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск