Інспектар матча Белшына-Дынама: Газ супраць фанатаў не ўжывалі

27 красавіка дзеянні спецназу на футбольным матчы зноў выклікалі абурэнне фанатаў. Выпадак здарыўся ў Бабруйску падчас матчу мясцовай “Белшыны” супраць сталічнага “Дынама” (2:3). Калі Лядзесма на 67-й хвіліне забіў пераможны гол, “дынамаўцы” падбеглі да фанацкага сектару, каб адсвяткаваць разам з фанатамі. Заўзятары таксама спусціліся бліжэй да гульцоў. Аднак паціснуць рукі футбалістам не дазволіў спецназ. На відэа з матча бачна, як сілавікі паліваюць фанатаў нейкі спрэем. Між тым інспектар матчу Алег Чыкун у каментары Еўрарадыё адзначыў, што ніякіх эксцэсаў у фінальным пратаколе зафіксавана не было.


Чыкун: “Пасля матча я размаўляў з начальнікам праваахоўных органаў, з чалавекам, які знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці. Ён мне даў інфармацыю, што ніякай каманды на выкарыстанне газавых сродкаў не было, і яны не маглі быць выкарыстаныя. Вось такі адказ я атрымаў і запісаў у рапарт. Я знаходзіўся ў абсалютна іншым баку, на процілеглай трыбуне. Мы глядзелі пасля плёнку. Нешта падбеглі, таго фаната, што перамахнуў праз агароджу, лакалізавалі. Там ёсць святкаванне гола, а ўжывання газавых сродкаў там увогуле не відаць”.


Чыкун патлумачыў, што калі ёсць відэаматэрыялы, на якіх бачна выкарыстанне спецсродкаў, то можна звяртацца з афіцыйным запытам. Разгляд такіх пытанняў — прэрагатыва Дысцыплінарнага камітэта федэрацыі футболу. Пасля разгляду могуць быць выкарыстаны пэўныя меры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі