Інспектар ДАІ разбіў шкло і выцягнуў з аўтамабіля кіроўцу (відэа)

Інспектар ДАІ разбіў шкло і выцягнуў з аўтамабіля кіроўцу (відэа)

Інспектар ДАІ разбіў бакавое шкло і выцягнуў з аўтамабіля кіроўцу. Здарэнне адбылося ў Мінску на вуліцы Някрасава 17 жніўня. Як інфармуе сайт abw.by, двое інспектараў спынілі легкавік, кіроўца пацікавіўся прычынай спынення. Яму паведамілі пра “падазрэнне ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння”. Мужчына патрабаваў паведаміць яму, на якіх падставах узнікла такое падазрэнне. Дыялог паміж імі трапіў на відэа.

Пасля таго, як шкло было разбітае, а дзверы адчынены, кіроўцу выцягнулі з салона і завезлі ў міліцыю, дзе на яго склалі пратакол за “непадпарадкаванне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі