Ровенскі агульнавайсковы палігон абстралялі дзвюма ракетамі, выпушчанымі з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта піша выданне The Insider.
Паводле звестак Мінабароны Украіны, пры гэтым два чалавекі загінулі, а яшчэ некалькі атрымалі раненні.
Ва ўкраінскім МУС кажуць, што факт пуску дзвюх ракет з беларускага боку візуальна назіралі ўкраінскія памежнікі.
Пра некалькі ўдараў па тэрыторыі Украіны ў ноч на 21 сакавіка паведаміла і Мінабароны Расіі. Паводле яго, крылатыя ракеты паразілі цэлі ў Ровенскай вобласці Украіны. У Расіі заяўляюць, быццам абстралялі "цэнтр падрыхтоўкі замежных наёмнікаў і ўкраінскіх нацыяналістаў", а таксама склад боепрыпасаў і штаб механізаванай брыгады.
Жыхары Мазырскага раёна Беларусі, як пішуць у ТГ-каналах, сталі сведкамі пуску ракет у напрамку Украіны прыкладна з 23:30 20 сакавіка і прыкладна па 0:30 21 сакавіка.