Індыйскім студэнтам распрацоўваюць ноўтбук за 35 долараў

Індыйскі міністр развіцця чалавечых рэсурсаў абяцаў даць студэнтам сваёй краіны танныя планшэтныя ноўтбукі. Чакаецца, што сабекошт адной мадэлі не перавысіць 35 долараў. Ужо пачаліся перамовы з сусветнымі вытворцамі тэхнікі пра масавую вытворчасць гэтых прылад. Планшэт зможа працаваць у інтэрнэце, праглядаць PDF-файлы і праводзіць відэаканферэнцыі. Ноўтбукі выкарыстаюць у індыйскіх ВНУ ўжо ў  наступным годзе, паведамляе "Ежедневник".