Імператар Японіі хоча адрачыся ад трону

Імператар Японіі хоча адрачыся ад трону

Імператар Японіі Акіхіта заящляе пра свой намер адмовіцца ад пасады ў бліжэйшыя гады, паведамляе японская тэлекампанія NHK. Прычыны, у сувязі з якімі імператар думае аб адрачэнні, не называюцца.

Як паведамляюць японскія СМІ, імператар неаднаразова казаў пра такую магчымасць асобам са свайго бліжэйшага асяроддзя. Цяпер імператару 82 гады, і апошнім часам ён меў шэраг праблем са здароўем. 

У выпадку адрачэння, трон па спадчыне пяройдзе яго старэйшаму сыну — 56-гадоваму кронпрынцу Нарухіта.

У цяперашні час Акіхіта з’яўляецца адзіным кіруючым імператарам у свеце. Афіцыйна ён уступіў на пасаду 12 лістапада 1990 года пасля смерці імператара Хірахіта 7 студзеня 1989 года.

У сучаснай Японіі імператар з'яўляецца сімвалам дзяржавы і выконвае функцыі фармальнага кіраўніка. Ён мае нейтралітэт у дачыненні да існуючай палітыкі, але па ўзгадненні з урадам ён можа робіць заявы, якія аказваюць значны ўплыў на ход падзеяў у краіне і за яе межамі, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі