Іх норавы: Маск «абскубвае» Twitter, Трамп ідзе на выбары, КНДР vs Японія

Их нравы: Маск «ощипывает» Twitter, Трамп идет на выборы, КНДР vs Япония

Штотыдзень мы збіраем навіны, якія трапілі на старонкі сусветных СМІ, але прайшлі незаўважанымі ў Беларусі. Якую б лухту ні вяшчала беларуская прапаганда — свет жыве, і ў ім навіны значна цікавейшыя, чым нафталінавыя прамовы Лукашэнкі.
 

Ілан Макс «абскубвае» Twitter

Ілан Маск купіў сацыяльную сетку Twitter за $44 млрд долараў, і панеслася: спачатку ён заявіў, што хоча зрабіць сінія птушачкі верыфікацыі ў Twitter платнымі — 20$. Потым заявіў, што распусціў раду дырэктараў Twitter і цяпер аднаасобна кіруе кампаніяй. 

Потым сказаў, што птушачка будзе каштаваць 8$, але разам з гэтым у кошт увойдуць дадатковыя функцыі — рэдагаванне апублікаваных твітаў, магчымасць прадаваць апублікаваны кантэнт, дадатковыя статусы. Потым ён сказаў, што звольніць палову супрацоўнікаў — 3,7 тысячы работнікаў з усяго штату на 7,5 тысяч і забароніць усім працаваць дыстанцыйна.

Сёння Маск заявіў, што разглядае магчымасць увесці шэраг платных функцый, у тым ліку за адпраўку прыватных паведамленняў шырока вядомым карыстальнікам. 

А на фоне ўсяго гэтага палітыкі робяць заявы пра свабоду слова, Стывен Кінг пагражае сысці з сацыяльнай сеткі, калі птушачку зробяць платнай, і супрацоўнікі збіраюцца падаць у суд на Маска праз звальненні. Дарэчы, даследчыкі сцвярджаюць, што з Twitter сышло ўжо больш за мільён карыстальнікаў.

Увогуле, Twitter ліхаманіць як ніколі раней, а Маск робіць імпульсіўныя дзеянні. Але ў гэтым ёсць плюс — ён пераключыўся ад вырашэння праблем у сусветнай палітыцы.
 

Напружанне паміж КНДР і Японіяй расце: у неба падымаліся знішчальнікі

За мінулы тыдзень КНДР запускала балістычную ракету ў бок Японскага мора некалькі разоў: у аўторак, сераду і ўчора. Японія нават склікала раду нацыянальнай бяспекі ў сувязі з ракетнымі пускамі.

Сёння стала вядома, што Паўднёвая Карэя падняла па трывозе дзясяткі знішчальнікаў і іншых ваенных самалётаў у пятніцу пасля выяўлення мабілізацыі больш за 180 паўночнакарэйскіх ваенных самалётаў у розных месцах.

Напружанне расце, падключаюцца нават ЗША. Пентагон раптам заявіў, што ЗША скончаць з рэжымам Кім Чэн Ына, калі КНДР прыменіць ядзерную зброю.
 

Трамп сабраўся балатавацца ў прэзідэнты ЗША

Трамп сабраўся балатавацца ў прэзідэнты ЗША ў 2024 годзе, пра гэта пішуць заходнія СМІ. Пакуль дакладная дата заявы невядомая, але журналісты кажуць, што гэта адбудзецца ў перыяд з 14 па 20 лістапада. Менавіта гэты тыдзень лічаць ідэальнай кропкай запуску дарадцы Трампа. Паводле звестак The Washington Post, Трамп ужо паводзіцца як кандыдат у прэзідэнты і пачаў абмяркоўваць са сваімі дарадцамі кандыдатуры сваіх патэнцыйных памочнікаў у рамках кампаніі.

Их нравы: Маск «ощипывает» Twitter, Трамп идет на выборы, КНДР vs Япония

Дональд Трамп / прэс-служба

Таксама выданне адзначае, што пра свой удзел у выбарах экс-прэзідэнт хоча заявіць у рэзідэнцыі Мар-а-Лага. Дарэчы, паводле папярэдніх і неправераных звестак, у Джо Байдэна нізкія рэйтынгі на прамежкавых выбарах. Усе ставяць на перамогу Трампа. Практычна ўсе рэйтынгавыя агенцтвы прыводзяць лічбы на карысць рэспубліканцаў. 79% выбаршчыкаў мяркуюць, што сітуацыя ў ЗША выйшла з-пад кантролю.
 

Алег Цінькоў адмовіўся ад расійскага грамадзянства

Пра гэта бізнесмен напісаў у сябе ў Instagram і заклікаў іншых расійскіх бізнесменаў пераняць гэты прыклад.

Их нравы: Маск «ощипывает» Twitter, Трамп идет на выборы, КНДР vs Япония

Фота выхаду Цінькова з расійскага грамадзянства / instagram

"Не магу бачыць усё гэта і асацыявацца з пуцінскім фашызмам! Не магу бачыць, як мае былыя суайчыннікі забіваюць і рабуюць проста так мірных людзей”. Таксама Цінькоў напісаў пасланне для "псеўда-патрыётаў": "я — патрыёт Расіі больш, чым вы.. бо вы плявузгаеце, а я рабіў і раблю. Я — герой Расіі.. сапраўдны... а не гэтыя..." — напісаў бізнэсовец.

Потым гэты пост знік з сацыяльнай сеткі, паводле слоў Цінькова, гэта магла быць праца «крамлёўскіх троляў». Між тым, у сацыяльных сетках здзівіліся з нагоды дзіўнага дакумента, якім экс-банкір анансаваў свой выхад з грамадзянства. "Хлопцы, а падкажыце, калі ласка, нехта бачыў раней у прыродзе Сертыфікат аб заканчэнні грамадзянства Расіі, які выдаецца пасольствам або консульствам РФ за мяжой?" — скептычна спытаў іншы расійскі бізнесмен Рыгор Гусельнікаў.
 

Adidas спыніў супрацоўніцтва з Канье Уэстам з-за антысемітызму

Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні кампаніі, "Adidas не цярпіць антысемітызму і любых іншых выказванняў, якія распальваюць нянавісць”. Чуткі пра гэта хадзілі некалькі тыдняў, мы расказвалі, з чаго узняўся шум, у адным з выпускаў “Іх нораваў”. Хутчэй за ўсё, на рашэнне паўплывалі ў тым ліку прадстаўленыя Уэстам футболкі з надпісам White Lives Matter.

Их нравы: Маск «ощипывает» Twitter, Трамп идет на выборы, КНДР vs Япония

Былы дырэктар па маркетынгу Adidas Eric Liedtke і Kanye West у Галівудзе ў 2016 годзе / Getty Images

Канье нават папрасіў прабачэння перад народам за крытыку BLM. Ён заявіў, што не чакаў такой рэакцыі на свае выказванні. Усведамленне да яго прыйшло толькі пасля таго, як брэнд Adidas разарваў з ім адносіны. Артыст кажа, што раскайваецца, просіць прабачэння, і сцвярджае, што цяпер ведае, як гэта — быць «закэнселеным».

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі