Ігі Поп і Джош Хоўм выпусцілі сінгл, які анансуе іх сумесны таямнічы альбом

Ігі Поп і Джош Хоўм выпусцілі сінгл, які анансуе іх сумесны таямнічы альбом

Дзядуля панк-року Ігі Поп і Джош Хоўм, удзельнік Queens of the Stone Age ды Eagles of Death Metal, выпусцілі сінгл "Gardenia". Апынулася, што музыкі не толькі стварылі сумесны праект, але і ў таямніцы ад усіх запісалі кружэлку. Усё пачалося з смс-кі Ігі да Хоўма, у якой старэйшы калега прапанаваў маладзейшаму зрабіць нешта разам. Са студзеня 2015 года музыкі працавалі над альбомам у двух студыях Джоша — хатняй і лос-анжэлескай Pink Duck.

Кружэлка атрымала назву "Post Pop Depression" і выйдзе яна 18 сакавіка. У яе запісу бралі ўдзел музыкі The Dead Weather і Arctic Monkeys. У сакавіку каманда плануе выбрацца ў кароткае турнэ, у якім апроч новых песень збіраецца граць усім вядомыя хіты на новы лад. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі