Іаан Ахлабысцін адмовіўся ад святарства

Святар Іаан Ахлабысцін папрасіў патрыярха Кірыла адхіліць яго ад служэння. Ліст з просьбай ён асабіста аднёс у Патрыярхію, піша Ахлабысцін у сваім блогу.
Ускоснай падставай да рашэння стаў прагляд водгукаў у блогах пра фільм Паўла Лунгіна "Цар", у якім Ахлабысцін сыграў ролю шута пры Іване Жахлівым. Як піша акцёр, ён выявіў, што многіх абурае неадпаведнасць яго аблічча статусу святара.

"Я сапраўды катэгарычна не адпавядаю агульнапрынятаму нарматыву знешняга вобраза святара: я здымаюся ў кіно, аддаю перавагу свецкай вопратцы, прычым своеасаблівай, займаюся баявымі мастацтвамі, маё цела пакрываюць татуіроўкі, на маіх пальцах ззяюць пярсцёнкі, і ў мяне не расце барада, у рэшце рэшт. Нібыта глупства, самому смешна. Але чаму ім не смешна?" - піша Ахлабысцін.

У канцы свайго ліста Ахлабысцін піша, што папросіць патрыярха РПЦ адхіліць яго ад служэння, пакуль ён не знойдзе "правільнае пытанне і адзіны адказ на яго. Калі ён ёсць". У адным з апошніх каментараў да запісу Ахлабысцін адзначае, што ўжо звярнуўся з просьбай да Кірыла.

Нагадаем, акцёр, рэжысёр і сцэнарыст быў пасвечаны ў святары ў 2001 годзе, што не перашкодзіла яму працягнуць займацца кіно. Да 2005 года Іаан Ахлабысцін служыў у маскоўскім храме свяціцеля Мікалая ў Заяіцкім, затым - у храме Сафіі Прамудрасці Божай.

Фота: farm4.static.flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі