Хвораму палітвязню Пачобуту дазволілі ляжаць 2 гадзіны ўдзень

Хвораму палітвязню Пачобуту дазволілі ляжаць 2 гадзіны ўдзень

Хвораму на каранавірус палітвязню Анджэю Пачобуту тэрмінова неабходная шпіталізацыя. Пра гэта польскім журналістам расказала яго жонка Аксана

Па словах жонкі, якія перадае Радыё "Свабода", Анджэй пачуваецца слабым, кашляе, губляе сілы. Аксана кажа, што ў мужа хворае сэрца, збіваецца рытм. Раней ён часта губляў прытомнасць, таму цяпер яна вельмі турбуецца за яго стан, бо належнай медыцынскай дапамогі ў СІЗА няма.

Затрыманы па "справе палякаў" журналіст знаходзіцца ў перапоўненай камеры, дзе сядзяць 13 чалавек. У памяшканні душна, не стае паветра, ёсць вошы. Жонка баіцца, што ад спёкі, якая кепска ўплывае на людзей з захворваннямі сэрца, стан Пачобута можа пагоршыцца.

Адміністрацыя СІЗА зрабіла ля яго выключэнне — дазволіла удзень ляжаць на нарах дзве гадзіны. Увесь астатні час удзень ён мусіць або стаяць, або хадзіць. Раней вязні паведамлялі, што "палітычным" у СІЗА нельга сядзець або ляжаць з 6:00 да 22:00.

Пачобут і кіраўніца неафіцыйнага Саюза палякаў Анжаліка Борыс адмовіліся выязджаць з Беларусі, як гэта зрабілі іншыя затрыманыя па "справе палякаў". Таму яны застаюцца пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі