Хведарук усё ж ляжыць у вайсковым шпіталі ў Мінску

Зміцер Хведарук знаходзіцца ў Рэспубліканскім вайсковым шпіталі ў Мінску. Ён праходзіць абследаванне ў сувязі з варыкозам венаў. Раней паведамлялася, што Хведарука адправілі назад у вайсковую часць, бо месца ў шпіталі яму не хапіла.
Нагадаем, што актывіст "Маладога фронту", забраны ў войска, патрапіў у санчастку пасля скаргаў на тое, што яму баліць спіна і часта круціцца ў галаве.

Хведарук: "Мяне накіравалі на аналізы ў Барысаў. У Барысаве высветлілася, што мне трэба рабіць аперацыю на варыкоз венаў і прайсці яшчэ абследаванне".

Як паведаміў сам Хведарук у каментары Еўрарадыё, ён не ведае, ці камісуюць яго з войска з-за хваробы, але на такі варыянт не дужа разлічвае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі