Хвастоў сышоў з пасады сталага прадстаўніка Беларусі ў аддзяленні ААН

Аляксандр Лукашэнка вызваліў Міхаіла Хвастова ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. Адпаведны ўказ № 367 ад 22 жніўня апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Паводле дакумента, Хвастоў вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Міхаіл Хвастоў працаваў у структурах беларускага МЗС з 1982 года, у тым ліку быў першым сакратаром сталага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН у 1991-1992 гадах. Пазней быў амбасадарам нашай краіны ў Канадзе, ЗША і ў Мексіцы. Займаў пасаду міністра замежных справаў.

На пасадзе сталага прадстаўніка Беларусі пры жэнеўскім аддзяленні ААН быў прызначаны ў 2009 годзе і працаваў на ёй шэсць гадоў.

Фота: statkevich.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі