Хутка можа адбыцца чарговая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

Найбліжэйшым часам можа адбыцца чарговая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Гэта тэма абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы 3 красавіка Аляксандра Лукашэнка і Дзмітрыя Мядзведзева. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, размова адбылася па ініцыятыве расійскага боку.
"Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых беларуска-расійскіх эканамічных адносін і дамовіліся аб асабістых двухбаковых кантактах у найбліжэйшы час", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Зазначым, што толькі ў сакавіку гэтага года кіраўнікі дзвюх дзяржаў сустракаліся двойчы: 19 сакавіка ў Завідаве ў Цвярской вобласці і 21 сакавіка ў Чырвонай Паляне пад Сочы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі