Вы тут

Хто стане спарынг-партнёрам Лукашэнкі на сёлетніх выбарах?

Уладзімір Мацкевіч і Станіслаў Шушкевіч / Еўрарадыё

Атрымаўшы з прызначэннем даты выбараў афіцыйны старт, прэзідэнцкая кампанія ўжо прынесла шэраг нечаканасцяў. Зараз не пра тое, што адзінага кандыдата ад апазіцыі не будзе — гэта акурат чаканы вынік. Як і тое, што шэраг партый, кшталту ПБНФ і “Справядлівага свету”, заявілі пра свой няўдзел у выбарчай кампаніі. Нечаканасцю, да прыкладу, стала заява пра намер пазмагацца за прэзідэнцкую пасаду прадстаўніка ІТ-сферы — заснавальніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы. Ці намер паўдзельнічаць у выбарах прадстаўніка блога-сферы — Сяргея Ціханоўскага. І гэта не поўны спіс нечаканых кандыдатаў.

Ці можна гаварыць, што традыцыйныя палітычныя партыі губляюць сваю манаполію на ўдзел у выбарчых кампаніях? Хто ці што стаіць за намерам Валерыя Цапкалы узяць удзел у выбарах? Навошта кіраўніку краіны на выбарах спарынг-партнёр?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць філосаф Уладзімір Мацкевіч і першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Трансляцыю можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.