Вы тут

Хлопец, якога дапытвалі ў машыне сілавікоў, шпіталізаваны са страсеннем мозгу

Сілавікі на мінскай вуліцы / Еўрарадыё

У лякарні са страсеннем мозгу апынуўся хлопец, затрыманы ў Мінску на Маршы суседзяў 29 лістапада, піша onliner.by.

Пасля затрымання мінчука сілавікі знялі відэа з яго доытам. Мяркуецца, што гутарка адбылася ў машыне для перавозкі асабовага складу. 

Хлопец паведамляе. што ён дызаёнер-фрылансер, робіць сайты. Журналісты даведаліся, што яго клічуць Ян, яму 30 гадоў. 

Як можна меркаваць па відэа, хлопец збіты — з носа ў яго цячэ кроў. 

Пасля затрымання яго даставілі ў Ленінскае РУУС, адкуль хуткая прывезла яго ў бальніцу хуткай меддапамогі. У Яна дыягнаставалі страсенне мозгу, пералом носа ды іншыя траўмы. 

Цяпер хлопец знаходзіцца ў аддзяленні нейрахірургіі. Журналістам ён паведаміў наступнае: "У мяне страсенне мозгу, зламаны нос, расколіна, таксама пацярпела левая шчака. Па самаадчуванні... Ляжаць магу, сядзець цяжка..."

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.