Хэнлан пра Салея: “Руслан быў баец”

На прэс-канферэнцыі ў Мінску новы галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Глен Хэнлан прыгадаў гісторыю з сваіх узаемаадносінаў з легендарным беларускім хакеістам Русланам Салеем.

Глен Хэнлан: “Аднойчы я выпусціў Салея гуляць у меншасці [“killing a penalty”. — Заўв. Еўрарадыё]. І ён дзве хвіліны запар гуляў у меншасці, і вельмі стаміўся. А пад канец гэтага штрафнога часу адбылося выдаленне ў нашых сапернікаў. Тады я паглядзеў на Руслана і запытаўся, ці можа ён застацца на лёдзе. А ён не адказаў ні “так”, ні “не”. Ён проста павярнуўся і сказаў: “Ніколі не пытайся ў мяне, магу я ці не. Я заўжды магу застацца на лёдзе”.

“Я веру, што калі б Салей не загінуў, ён стаў бы вялікім трэнерам. У яго было хакейнае мысленне”, — дадаў канадскі трэнер.


Хэнлан працаваў са зборнай Беларусі ў 2005 і 2006 гадах, на якія прыйшоўся пік кар’еры Руслана Салея, а таксама ў 2009 годзе. З 1 ліпеня 2013 года ён ізноў ачоліў беларускую каманду. Кантракт з Хэнланам падпісаны на два гады з магчымасцю працягнуць яго яшчэ на год, калі трэнер дасягне пастаўленых задач.

Глен Хэнлан на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Фота: Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі