Хамутоўскі, Кульчы і Булыга застануцца без працы

Расійскі футбольны клуб «Томь» не мае намеру працягваць кантракты з беларускімі гульцамі Віталём Хамутоўскім, Віталём Булыгам і Аляксандрам Кульчым. Пра гэта сёння заявіў генеральны дырэктар клуба Юрый Сцяпанаў. Прычыны такога рашэння ён не назваў. Аднак адзначыў, што клуб збіраецца набываць новых футбалістаў, каб умацаваць практычна ўсе лініі каманды, паведамляе «Эхо Москвы в Томске».

Адзначым, што ўсе трое беларусаў, ад паслугаў якіх адмаўляецца "Томь", з'яўляюцца гульцамі нацыянальнай зборнай Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі