Хакейны тэлеканал можа з'явіцца ў Беларусі

Хакейны тэлеканал з працоўным назовам "Арэна-Медыя" павінен з'явіцца ў Беларусі ўвосень 2010 года. Пра гэта, па інфармацыі "Інтэрфакса", заявіў старшыня Федэрацыі хакею Беларусі Ўладзімір Навумаў. Працоўная назва новага тэлеканала — "Арэна-Медыя". На ім, па словах Навумава, будуць паўнавартасна асвятляць хакейныя матчы нацыянальнага чэмпіянату і іншых ліг і турніраў.

Кіраўнік Федэрацыі хакею Беларусі выказаў нараканні, што яго арганізацыі не ўдалося прыйсці да згоды з кіраўнікамі беларускіх тэлеканалаў наконт асвятлення матчаў адкрытага чэмпіянату Беларусі ў жывым эфіры. Навумаў паведаміў, што мае дамоўленасць з дырэктарам тэлеканала "Лад" Сяргеем Кухто пра супрацоўніцтва ў пытанні стварэння тэлеканала.

Па сваёй структуры "Арэна-Медыя" будзе закрытым акцыянерным таварыдствам (ЗАТ), 51% акцый якога будзе прыналежаць ФХБ, 29% — хакейнаму клубу "Дынама-Мінск", а яшчэ 20% — фізічным асобам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі