Хакеіст Руслан Салей атрымаў траўму
Абаронца "Каларада" і хакейнай зборнай Беларусі Руслан Салей не ўдзельнічаў у чарговым матчы НХЛ супраць "Мінесоты". Прычынай стала траўма нагі. Наколькі цяжкое пашкоджанне — не паведамляецца. Адзначым, што своеасаблівая эпідэмія траўмаў у "Каларада" выкрасліла з заявачнага спісу яшчэ двух абаронцаў — Адама Фута і Даніэля Чэрнквіста. У сувязі з гэтым у тэрміновым парадку з фарм-клуба каманды — «Лэйк Эрые Монстэрс» — былі выкліканыя ў спешным парадку Дэрэк Пелт'е і Майк Вернэйс, якія і склалі новую пару абаронцаў.
eSport.BY
eSport.BY