“Хачу добра вывучыць нямецкую мову і з'ехаць”

“Хачу добра вывучыць нямецкую мову і з'ехаць”

У першы дзень прыёму дакументаў у ВНУ Еўрарадыё распытала абітурыентаў пра іх выбар месца вучобы, іх хобі і планы на будучыню.

 

Паша

Паступае ў Акадэмію МУС

Сярэдні бал атэстата 9,1

"У мяне ў сям'і дзядуля, дзядзька, бацька ― усе працуюць у сілавых ведамствах, гэта ўжо сямейная традыцыя, таму я таксама вырашыў паступаць у Акадэмію МУС. Паступаю на спецыяльнасць “Правазнаўства”, на следча-экспертны факультэт. Кнігамі і фільмамі асабліва не захапляюся, толькі спортам займаюся. Шмат усялякіх серыялаў пра міліцыю глядзеў, якія па НТВ ішлі. Хачу пасля заканчэння працаваць у ваеннай сферы, памежнікам".

У мінулым годзе прахадны бал на спецыяльнасць "Правазнаўства" следча-экспертнага факультэта ― 188 балаў.

 

Аляксандр

Паступае ў Акадэмію МУС 

Сярэдні бал атэстата 7

“Хачу добра вывучыць нямецкую мову і з'ехаць”
Аляксандр

"З дзяцінства жадаў стаць міліцыянерам. Паступаю на аператыўна-вышуковую дзейнасць. У асноўным, чытаю і гляджу ўсялякую фантастыку. Паступаю свядома, думаю, не расчаруюсь. Проста хачу быць міліцыянерам, аператыўнікам, гэта мара жыцця, мяне не цікавяць грошы".

У мінулым годзе прахадны бал на спецыяльнасць "аператыўна-вышуковая дзейнасць" на факультэце міліцыі быў 186 балаў.

 

Аляксей

Паступае ў Акадэмію МУС

Сукупнасць балаў 246

"У Акадэмію МУС паступаю таму што будзе абавязковае працаўладкаванне, годны заробак і добрыя ўмовы працы. Паступаю на эканамічнае права. Хвалююся, што магу не паступіць, вельмі папулярная спецыяльнасць. Калі не атрымаецца паступіць на яе, то перакіну дакументы на аператыўна-вышуковую дзейнасць. Люблю турызм і захапляюся кіналогіяй".

У мінулым годзе прахадны бал на спецыяльнасць "эканамічнае права" на факультэце міліцыі быў 314 балаў. У Аляксея мала шанцаў паступіць.

 

Маргарыта

Паступае ў Акадэмію МУС

Сярэдні бал атэстата 7,1

 

“Хачу добра вывучыць нямецкую мову і з'ехаць”
Маргарыта

"Я ведаю, што гэта даволі дзіўны выбар, але менавіта ў Акадэміі МУС я знайшла прафесію сабе па душы. Паступаю на следча-экспертны факультэт, буду крыміналістам. Я сама са Светлагорска, па жыцці даводзілася бачыць ўсялякія здарэнні, і мне было зусім не страшна, наадварот, нават цягне да гэтага. Кнігі даўно не чытаю, серыялы не гляджу, ды і фільмы не вельмі люблю".

У мінулым годзе прахадны бал на спецыяльнасць "Судова-пракурорска-следчая дзейнасць" быў 206.

 

Аляксандр

Паступае ў МДЛУ

Сукупнасць балаў 225

"Я паступаю ў МДЛУ на перакладчыцкі факультэт з-за цікавасці да англійскай мовы, не шмат балаў, таму на платнае. Яшчэ пакуль не ведаю, кім хачу быць пасля выпуску, проста хачу атрымаць лепшыя веды англійскай, а потым ужо будзе бачна, бо цяпер ведаць англійскую вельмі важна. З хобі ў мяне толькі спорт — футбол, увесь час на яго марную".

У мінулым годзе прахадны бал на спецыяльнасць "Англійская мова" на перакладчыцкім факультэце быў 371 на бюджэце, і 243 на платным, таму, на платнае Аляксандр мае шансы паступіць.

 

Аліна

Паступае ў МДЛУ

Сукупнасць балаў 223

“Хачу добра вывучыць нямецкую мову і з'ехаць”
Аліна

"Хачу добра вывучыць нямецкую мову і з'ехаць. Планую быць перакладчыкам. Калі не атрымаецца сюды, то перакіну дакументы на факультэт нямецкай мовы. Планую, калі скончу навучанне, з'ехаць у Германію, у Берлін ці Гамбург".

У мінулым годзе прахадны бал на спецыяльнасць "Нямецкая мова" на перакладчыцкім факультэце быў: бюджет ― 352, платнае ― 174.

 

Анастасія

Паступае ў МДЛУ

Сума балаў 270

"На мой погляд, паступленне ў ін'яз дае шмат перспектыў у будучыні. Я паступаю на факультэт міжкультурных камунікацый і турызму, на англійскую мову. Буду турагентам. У асноўным, чытаю тое, што цяпер чытае моладзь".

У мінулым годзе прахадны бал на спецыяльнасць "Англійская мова" на факультэце міжкультурных камунікацый і турызму быў бюджет 362, а на платнае ― 227. Верагодна, Анастасія зможа паступіць у МДЛУ на платнае навучанне.

 

Ксюша

Паступае ў БНТУ

Сярэдні бал атэстата 8,4

“Хачу добра вывучыць нямецкую мову і з'ехаць”
Ксюша

"Я паступаю ў БНТУ на Кіраванне інавацыйнымі праектамі. Вырашыла паступаць таму што ўбачыла інфармацыю ў інтэрнэце, што па балах сюды магу прайсці. Універсітэт вельмі добры, я пачытала водгукі, і лічу, што досыць прэстыжны. Я ўсё жыццё, з чатырох гадоў, займаюся танцамі. Пасля ўніверсітэта я буду маркетолагам-эканамістам і спадзяюся, што прафесія не расчаруе".

У мінулым годзе прахадны бал на спецыяльнасць "Кіраванне інавацыйнымі праектамі" на факультэце маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва быў 315 ― на бюджет, а на платнае ― 204.

12 ліпеня ў Беларусі пачаўся прыём дакументаў у ВНУ. Прымаць дакументы на бюджэт у абітурыентаў будуць да 17 ліпеня (у тым ліку ў творчыя ВНУ і сілавыя), на платныя месцы — да 4 жніўня (у сілавыя і творчыя ВНУ — да 31 ліпеня і 2 жніўня, адпаведна).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі