Гурт Zombie Zoo збіраецца прымусіць зомбі танцаваць

Мінскі гурт Zombie Zoo збіраецца на жыва прэзентаваць свой сінгл “Summer”, які нядаўна прадставіў у Інтэрнэце. Канцэрт-прэзентацыя пройдзе 15 траўня ў пабе "Піўная гісторыя".

Акрамя самога сінгла, музыкі сыграюць зусім новыя песні, якія яшчэ нідзе не гучалі, абраныя кампазіцыі з першага альбома і кавер-версіі любімых песень. Музыкі абяцаюць, што гэтым вечарам прымусяць танцаваць нават зомбі.

Сінгл “Summer” стылістычна і эмацыйна адрозніваецца ад іншых прац Zombie Zoo. У гэтым можна пераканаецца, бясплатна скачаўшы сінгл на сайце гурта.
Тым часам Zombie Zoo запісваюць матэрыял для другога альбома, з'яўленне якога чакаецца восенню.

Фота з сайта гурта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі