Гурт "Разбітае сэрца пацана" выпускае альбом-самаіронію

Як кажуць самі музыкі, альбом будзе мець красамоўную і актуальную назву "Не налівай". У альбом увойдуць 13 трэкаў – мы лічым, што гэта шчаслівая лічба. На дадзены момант альбом знаходзіцца на стадыі мастэрынгу", – расказаў Еўрарадыё гітарыст Дзяніс Тарасенка. Па яго словах, "Не налівай" будзе істотна адрознівацца ад першага дыска гурта "Розавы закат".

Дзяніс Тарасенка: "Час не стаіць на месцы, і мы разам з ім і развіваемся, і, можа быць, дэградуем. Таму ў альбоме "Не налівай" будзе шмат песень на сацыяльную тэматыку. Напрыклад, песень пра здароўе, што наклікала на думку пра назву альбома. Гэта будзе такі альбом-самаіронія".
 
Акрамя 13 трэкаў, плануецца, што ў альбом увойдзе нашумелы кліп на песню "Wall-e", які быў зняты з YouTube адразу пасля апублікавання. Цяпер гурт займаецца актыўнымі пошукамі спонсараў для здымак новых кліпаў.
 
Дзяніс Тарасенка: "У нас увогуле вельмі шмат задумак, ідэй. Фактычна на кожную песню з новага альбома прыдумана па кліпу. Засталося толькі знайсці гэтых добрых чараўнікоў, якія нам прадаставяць бясплатны здымачны працэс".
 
Плануецца, што ў сярэдзіне лістапада гурт прадставіць альбом публіцы. Да прэзентацыі альбома РСП рыхтуе фаер-шоў і новыя эратычныя нумары з удзелам дуэта "ЭВМ". А вокладку для альбома "Не налівай" малюе Дзяніс Воўкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі