Вы тут

Гурт Ціля Ліндэмана запісаў зварот да беларусаў

lindemann.band

Гурт Ціля Ліндэмана, лідара Rammstein, запісаў зварот да беларусаў. "Прывітанне, Беларусь! — кажа ў ім Петэр Тэгтрэн пра мінскі канцэрт, запланаваны на 4 сакавіка. — Мы прыязджаем да вас у сераду, прыходзьце. Шоу дакладна адбудзецца, упэўнены на 100%...".

Як вядома, у лютым 2020-га ў інтэрнэце збіралі подпісы да адмену канцэрта. Прычынай стаў порнакліп Ліндэмана, у якім зняліся расіянкі. Петыцыю збіраліся адправіць у Мінкульт. Аднак, як паведамляе TUT.by, арганізатары запэўнілі: канцэрт гурта  Lindemann адбудзецца, адпаведныя дакументы атрыманы, ён атрымаў катэгорыю "18+". Але каб пераканацца, што ніякіх сюрпрызаў не будзе, арганізатары 2 сакавіка наведаюць канцэрт у Санкт-Пецярбургу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.