Губернатар Белгародскай вобласці прапанаваў далучыць Харкаў да яго рэгіёна

Наступствы абстрэлу Шэбекіна ў Белгародскай вобласці / @bbbelgorod
Наступствы абстрэлу Шэбекіна ў Белгародскай вобласці / @bbbelgorod

Белгарадскі губернатар Вячаслаў Гладкоў мяркуе, што спыніць абстрэлы рэгіёна можа толькі далучэнне да Белгародскай вобласці Харкава. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскаму тэлебачанню. "Харкаў далучыць да Белгародскай вобласці. Гэта найлепшы спосаб вырашыць праблему абстрэлаў у Белгародскай вобласці", сказаў ён. Паводле яго, "супернік" перыядычна заходзіць у рэгіён. І да нядаўніх падзей у Грайвароне ў Белгародскую вобласць "заходзілі пяць ДРГ".

Між тым, абстрэлы памежных населеных пунктаў Расіі ў Белгародскай вобласці працягваюцца. Горад Шэбекіна сёння зноў пад абстрэлам, паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы. Тым часам сацсеткі расійскага Першага канала пачалі блакаваць паведамленні са згадкай Шэбекіна. Любыя спробы задаць пытанне ці просьбы расказаць пра тое, што адбываецца ў рэгіёне, блакуюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі