Грузінскі парламент зацвердзіў кандыдатуру амбасадара ў Беларусі

Парламент Грузіі зацвердзіў кандыдатуру амбасадара ў Беларусі. Ім прызначаны Давід Залканіяні. Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва “Навіны-Грузія”.  Нагадаем, гэтая закаўказская краіна не мела сваёй амбасады ў Мінску і толькі нядаўна было прынятае рашэнне пра яе адкрыццё.

Грузінскі палітолаг Рамаз Сакварэлідзэ тлумачыць рашэнне Тбілісі адкрыць сваю амбасаду ў Мінску не толькі неабходнасцю пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і наяўнасцю фінансавых магчымасцяў для гэтага, але і тым, што ўвага сусветнай супольнасці “змяшчаецца ў бок краінаў Балтыі і Усходняй Еўропы, і Грузія ідзе ў гэтым фарватары”.

Вядома, што раней Давід Залканіяні ачольваў грузінскую дыпламатычную місію ва Узбекістане. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі