Грузавік без тэхагляду ў Мінску ўрэзаўся ў тралейбус

Грузавік без тэхагляду ў Мінску ўрэзаўся ў тралейбус

На скрыжаванні вуліцаў Гінтаўта і Гарадзецкай у мінскім мікрараёне Уручча зранку 7 траўня здарылася ДТЗ з удзелам тралейбуса, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны"

Кіроўца грузавога аўтамабіля "КамАЗ" ехаў па вуліцы Гарадзецкай і не змог спыніцца на чырвоны сігнал святлафора. Ён урэзаўся ў тралейбус, які рухаўся па вуліцы Гінтаўта на зялёны сігнал святлафора. Прычынай ДТЗ называюць няспраўнасць тармазоў у грузавіку.

Пры інцыдэнце ніхто не пацярпеў. Высветлілася, што аўтамабіль "КамАЗ" не прайшоў тэхагляд.

Грузавік без тэхагляду ў Мінску ўрэзаўся ў тралейбус
Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі