Гродзенцы спазняюцца на працу з-за аўтамабільных аварый

За мінулы тыдзень ў Гродне асноўнай прычынай спазнення на працу шматлікія аўтамабілісты называлі аварыі на дарогах горада. Самым аварыйным днём была серада, калі было зафіксавана каля 20 здарэнняў, якія блакавалі цэнтральныя дарогі горада.

Як кажуць у гродзенскім ДАІ, гэта у першую чаргу звязана з умовамі надвор’я. Дождж і ранішнія замаразкі справакавалі павелічэнне ДТЗ.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі