Грамадзян Беларусі падазраюць у дэстабілізацыі сітуацыі ў Закарпацці
![Затрыманыя / https://www.facebook.com/ssu.uzhhorod](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/336915975_186946594159969_5494941709915697468_n.jpg.webp?itok=bj0HTZEF)
Затрыманыя / https://www.facebook.com/ssu.uzhhorod
Грамадзян Беларусі падазраюць у дэстабілізацыі сітуацыі ў Закарпацці. СБУ паведаміла пра затрыманне мужа і жонкі, якіх называюць "інтэрнэт-агітатарамі". З дапамогай некалькіх старонак у сацсетках яны распаўсюджвалі "фэйкавую інфармацыю, накіраваную на дыскрэдытацыю Сіл абароны і распальванне антысеміцкіх настрояў у рэгіёне". Затрыманым паведамілі пра падазрэнне паводле артыкула "распальванне нацыянальнай, рэгіянальнай, расавай ці рэлігійнай варожасці і нянавісці". Ім пагражае штраф ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.
Сцвярджаецца, што беларусы ў 2013 годзе "ўступілі ў фіктыўныя шлюбы з украінскімі грамадзянамі і такім чынам атрымалі дазвол на жыхарства ва Украіне".
![Грамадзян Беларусі падазраюць у дэстабілізацыі сітуацыі ў Закарпацці](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/336905474_240392548634092_6527693553123863948_n.jpg.webp?itok=4JBAMKMV)
![Грамадзян Беларусі падазраюць у дэстабілізацыі сітуацыі ў Закарпацці](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/336904290_3131622173796823_8167882168219183436_n.jpg.webp?itok=eZfq21zP)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.