Граф Дракула стане нацыянальным героем
Рэжысёр Алекс Прояс, вядомы па стужцы “Я – робат”, збіраецца рэабілітаваць знакамітага Улада Дракулу. Ён здыме карціну пад назвай Dracula Year Zero, якая пакажа гаспадара
Валахіі абаронцай радзімы і героям свайго народу. Як сказаў сам
рэжысёр, ён паспрабуе паказаць, што Дракула "прадаў сваю душу д’яблу,
каб выратаваць сваё каралеўства і сям’ю".
Паводле сцэнару, размова ў карціне пойдзе пра перыяд найвышэйшай магутнасці Улада Дракулы.
Дадам, што прадзюсарам праекту стане даўні партнёр Прояса Майкл ле Люка. А тэрміны працы над стужкай яшчэ не вызначаныя.
Фота: castelulbran.wordpress.com