Грабоўскаму прапанавалі расійскае грамадзянства?

Трэнер зборнай Расіі па хакеі Андрэй Назараў не супраць, каб колеры яго каманды абараняў беларускі форвард Міхаіл Грабоўскі. Расійскае грамадзянства Грабоўскаму не перашкодзіла б, — спасылаецца на словы адмыслоўцы "Комсомольская правда в Белоруссии". Рэакцыя Міхаіла Грабоўскага на гэтую прапанову пакуль невядомая.

Міхаіл Грабоўскі застаецца лепшым з "беларускага дэсанта" ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Па сістэме "гол+пас" ён ужо набраў 33 ачкі. У двух апошніх матчах яго клуба "Toronto Maple Leafs" запар галы і выніковыя перадачы Грабоўскага дапамагалі перамагчы супернікаў у авертайме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі