Горад у Іспаніі на тыдзень прыме назву "Украіна" — як знак салідарнасці

Горад у Іспаніі на тыдзень прыме назву "Украіна" — як знак салідарнасці

Іспанскі горад Фуэнтэс-дэ-Андалусія на тыдзень стане называцца "Украіна". Адпаведнае рашэнне прынялі гарадскія ўлады на знак салідарнасці з украінцамі, піша ўкраінская амбасада ў Іспаніі.

У горадзе жыве крыху больш за 7 тысяч чалавек. Ён знаходзіцца недалёка ад Севільі. 

Дарэчы, гарадскі сцяг па колеры супадае з украінскім — жоўта-блакітны, толькі мае пасярэдзіне гарадскі герб.

Асноўныя вуліцы Фуэнтэс-дэ-Андалусіі на працягу тыдня таксама атрымаюць назвы ўкраінскіх гарадоў: Кіеў, Харкаў, Марыупаль, Херсон і Адэса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі