Гітарыст Guns N’ Roses адыграе ў Мінску сольны канцэрт

28 красавіка ў сталічным бары Coyote выступіць гітарыст-віртуоз, вакаліст, саўнд-прадюсар і аўтар арыгінальных інструментаў Рон Тал, вядомы таксама па мянушцы Bumblefoot.

Дзейсны гітарыст Guns N’ Roses выступіць з сольнай праграмай “Guitar Show”, дапамагаць яму будуць беларусы Аляксандр Кіс (гітара), Валерый Башкоў (бас-гітара), Святаслаў Чарнуха (бубны). Закрые вечар джэм з удзелам лепшых гітарыстаў краіны: Уладімірам Ткачэнка, Сяргеям Трухановічам, Міхаілам Філіпенем, Аляксандрам Грыгор’евым, Юрыям Віленчыкам і іншымі.

Першы кантракт Ron Thal атрымаў у 20-гадовым узросце. Паважаны індзі-лэйбл Shrapnel Records падпісаў з невядомым гітарыстам самавукам дамову на пяць дыскаў. Аднак ужо пасля першых двух альбомаў ён выкупіў кантракт і заснаваў уласную студыю Hermit Inc.

У сваёй музыцы Рон Тал змешвае самыя розныя стылі (ад альтэрнатыўнага рока і хіп-хопа да лаціны і джаза), а апроч гітар выкарыстоўвае гукі самых розных прадметаў — ад ботаў да папяровых шклянак.

Апроч таго, музыка самастойна робіць гітары нестандартных формаў — напрыклад, у выглядзе швейцарскага сыра ці ступні.

У 2006 годзе Джо Сатрыяні параіў лідару Guns N’ Roses Экэслю Роўзу узяць Рона Тала на вакантнае месца гітарыста. З таго часу музыка ўзяў удзел у запісе апошняга на сёння студыйнага альбома Guns N’ Roses "Chinese Democracy" (2008), і заняў моцную пазіцыю ў гурце.

Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы амбасады ЗША ў Беларусі, пачатак 20:00. Квіткі каштуюць: 100-200 тыс. руб. Даведкі: (29)1906666, (29)3621617.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі