"Гэта немагчыма не толькі ў Беларусі, але нават у Францыі" — Пазняк

Зянон Пазняк / Еўрарадыё

Зянон Пазняк / Еўрарадыё

Палітыка ліквідацыі партый — адзін з кірункаў па знішчэнні беларускай нацыі, лічыць Зянон Пазняк, лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. 20 ліпеня ў Вярхоўным судзе РБ будзе разгледжаны іск Мінюста аб яе ліквідацыі.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі "праводзіць акупацыйную палітыку", кажа Пазняк у каментары "Позірку". "Ім трэба знішчыць палітычныя партыі, грамадзянскую супольнасць, — працягвае ён. — Проста так гэта зрабіць нельга, таму прыдумляюцца псеўдазаконы, розныя зачэпкі... Гэта немагчыма не толькі ў Беларусі, але нават у Францыі. Не бывае такога, каб партыя ўзнікла і ў яе складзе адразу 5 тысяч членаў".

Раней у партыі дастаткова было 1 тысячы сябраў. Аднак адбыліся змены ў заканадаўстве, і патрабуецца ўжо 5 тысяч.

У Беларусі існавалі 15 палітычных партый. Аднак рэжым Лукашэнкі вырашыў "зачысціць" апазіцыйныя партыі, для чаго арганізавалі "перарэгістрацыю". На сённяшні дзень пасведчанні атрымалі Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Зарэгістраваная і новая праўладная партыя — "Белая Русь". Апазіцыйныя партыі перарэгістрацыю не прайшлі ці ўвогуле не падавалі ў Мінюст дакументы. Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка яшчэ ў лютым 2023-га "прадбачыў", што "колькасць партый зменшыцца да 3-4".

Беларускай партыі "Зялёныя" і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адмовілі ў перарэгістрацыі. "Зялёным" і Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мінюст прапаноўваў самаліквідавацца. А пасля чыноўнікі пачалі падаваць іскі ў Вяхоўны суд аб ліквідацыі апазіцыйных партый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі