Германія не будзе пярэчыць пастаўкам Польшчай танкаў Leopard Украіне

Танк Leopard / Krauss-Maffei Wegmann

Германія не будзе пярэчыць пастаўкам Польшчай танкаў Leopard Украіне, заявіла кіраўніца нямецкага МЗС Аналена Бербок. "На дадзены момант такое пытанне не задаваўся, але калі б нас спыталі, мы б не сталі перашкаджаць. Я добра разумею, наколькі важныя гэтыя танкі, мы цалкам усведамляем гэта", — сказала яна журналістам.

Пра гатоўнасць Польшчы перадаць Украіне роту танкаў "Леапард" у рамках міжнароднай кааліцыі заявіў польскі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Гэта было 11 студзеня, а ў канцы мінулага тыдня ўдзельнікі сустрэчы "Рамштайн" так і не змаглі дамовіцца аб пастаўках Украіне танкаў Leopard. Ва ўдзельнікаў сустрэчы пакуль "няма адзінага меркавання" па гэтым пытанні, тлумачыў па выніках нямецкі міністр абароны Барыс Пісторыус. Пры гэтым ён сказаў, што Германія гатова "дзейнічаць хутка", калі будзе дамоўленасць з саюзнікамі. А ўражанне, быццам Германія блакуе гэта рашэнне, Пісторыус назваў памылковым.

Сітуацыю з пастаўкамі цяжкіх танкаў ва Украіну напярэдадні каментаваў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Па яго словах, пастаўкі дзясяткаў заходніх танкаў супраць тысячы танкаў, якія ёсць у расійскай арміі, не вырашаць праблемы. Ён таксама раскрытыкаваў Берлін за яго жаданне пастаўляць узбраенне толькі разам з іншымі партнёрамі, у тым ліку ЗША. "Вы, вядома, можаце яшчэ пол года казаць, мерацца ўплывам, але ў нас кожны дзень гінуць людзі. А можна без "калі", а проста: ты можаш даць Leopard — то дай", — сказаў Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.