Германія можа перадаць Украіне танкі Leopard. Па дадзеных Der Spiegel, спіс такой тэхнікі існуе ўжо некаторы час. "19 пажылых "леапардаў" здаюцца асабліва прыдатнымі", піша выданне са спасылкай на свае крыніцы.
Гэта танкі Leopard 2A5. На вучэннях яны звычайна выкарыстоўваюцца, каб імітаваць танкі праціўніка.
Усяго ва Узброеных сілах Германіі ёсць 312 танкаў Leopard 2. У сакавіку 2022 года 99 з іх былі ў рамонце. Яшчэ адзін — спісаны.
Па выніках сустрэчы "Рамштайн" 20 студзеня Германія не дала дабро на пастаўкі Украіне сваіх танкаў. Прычым зрабіць гэтага не могуць таксама Польшча і Фінляндыя, якія ўжо выказалі гатоўнасць. Прадстаўнік МЗС Польшчы Лукаш Ясіна заявіў, што нерашучасць Берліна перашкаджае сітуацыі з падтрымкай Кіева развівацца па ўсіх напрамках.